Курсы валют недоступны

Смаргонскія малочныя прадукты
філіял ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат»

Першасная перапрацоўка малака

K2_EKSPORT
K2_PRINT_MAIL
  • Print
  • 15.05.2010

    Першасная перапрацоўка малака – вельмі важны працэс для любога прадпрыемства, якое займаецца перапрацоўкай і выпускам малочных прадуктаў.

    Менавіта першасная перапрацоўка дазваляе атрымаць дабраякаснае малако, якое мае высокія харчовыя, біялагічныя і санітарна-гігіенічныя ўласцівасці, якія адпавядаюць высокім стандартам якасці прынятым у Рэспубліцы Беларусь. Першасная апрацоўка малака – гэта не толькі ачыстка ад механічных прымешак, але і астуджэнне, захоўванне,  пастэрызацыя, нармалізацыя і інш. У 2010 годзе прадпрыемства «Смаргонскія малочныя прадукты» набыло і ўстанавіла новую лінію першаснай перапрацоўкі малака фірмы «GEA-WESTFALIA». Прадукцыйнасць лініі перапрацоўкі – 25 тон у гадзіну. Запуск гэтага абсталявання дазволіў значна палепшыць якасць выпускаемай прадукцыі, павялічыць аб'ёмы перапрацоўкі сыравіны і скараціць энергазатраты.

    Убачылі памылку на сайце?
    Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай і націсніце ctrl+enter