Print this page

Лінія па вытворчасці тварагу

K2_EKSPORT
K2_PRINT_MAIL
15.05.2013

Прадпрыемства «Смаргонскія малочныя прадукты» ў мэтах выключыць адкрыты працэс вытворчасці тварагу ў 2006 годзе запусціла аўтаматызаваную лінію па вытворчасці тварагу фірмы «TEWES-BIS».

Польская лінія прадукцыйнасцю 5 тон тварагу ў суткі дазволіла не толькі палепшыць якасць гатовай прадукцыі, але і істотна знізіць энергазатраты. У 2013 годзе кіраўніцтвам прадпрыемства «Смаргонскія малочныя прадукты» было прынята рашэнне мадэрнізаваць лінію тварагу і павысіць яе прадукцыйнасць у два з паловай разы з 5 тон тварагу ў суткі да 12,5 тон тварагу ў суткі. Мадэрнізацыя абсталявання дазволіла павялічыць аб'ёмы выпрацоўкі, а, такім чынам, павысіць продажу гатовай прадукцыі як на ўнутраным рынку РБ, так і на экспарт.