2.2246
2.4065
3.4189

Смаргонскія малочныя прадукты
філіял ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат»

Пасол Расіі з рабочым візітам наведаў Смаргонскі раён

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • 05.10.2018

    3 кастрычніка пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Міхаіл Бабіч з рабочым візітам наведаў Гродзенскую вобласць. У сферы інтарэсаў дыпламата ў гэты дзень значылася некалькі пытанняў, сярод якіх - наведванне будаўнічай пляцоўкі АЭС у Астраўцы і вывучэнне работы АПК у Смаргонскім раёне.

    Адзначым, што Міхаіл Бабіч з 24 жніўня 2018 г. Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі №496 прызначаны спецыяльным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь і Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі №495 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў нашай краіне.

    Частка візіту, якая тычылася работы АПК (прынамсі Смаргонскага раёна), была прысвечана пытанням, звязаным са збытам прадукцыі. У рамках свайго візіту Міхаіл Бабіч разам з намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаілам Русым, губернатарам Гродзенскай вобласці Уладзімірам Краўцовым, старшынёй Смаргонскага райвыканкама Генадзем Харужыкам наведалі малочнатаварны комплекс «Солы» КСУП " АгроСолы " і прадпрыемства «Смаргонскія малочныя прадукты». На гэтых аб'ектах госці падрабязна азнаёміліся з тэхналагічнымі працэсамі.

    У пытаннях збыту беларускай сельгаспрадукцыі ў Расію ў нас з беларускім бокам ёсць пэўныя складанасці. Мы з Міхаілам Русым прыехалі сюды, каб пабачыць, як працуюць прадпрыемствы, якія там ужываюцца тэхналогіі, як яны мадэрнізаваны, як ажыццяўляецца сістэма кантролю якасці і т. д. Праца над вырашэннем праблемных пытанняў будзе працягвацца. - заверил Михаил Бабич.

    Ссылка на исходную статью

    Автор: Сергей ЮРЕВИЧ. Фото автора.

    Убачылі памылку на сайце?
    Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай і націсніце ctrl+enter